Па-беларуску На русском
ProtivPytok.Org >> Галоўнае >> Ратыфікаваны яшчэ два дагавора аб адмене смяротнага пакарання

Ратыфікаваны яшчэ два дагавора аб адмене смяротнага пакарання

6f560761bdbde67b0995c26424755cd6_3

Кампанія за ратыфікацыю міжнародных пратаколаў аб адмене смяротнага пакарання набірае абароты дзякуючы дзвюм новым ратыфікацыям, якія адбыліся ў студзені 2012 года. (Дапоўнена каментарыем)


Пасля двух гадоў кампаніі, сотняў лістоў і каля дзесяці місій, якія прайшлі па ўсім свеце, Латвія адмяніла смяротнае пакаранне за ўсе злачынствы на 1 студзеня 2012 года і ратыфікавала Пратакол № 13 да Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека ад 5 студзеня 2012 года.
На другім баку Атлантычнага акіяна, Дамініканская Рэспубліка ратыфікавала Амерыканскі Пратакол за адмену смяротнага пакарання 27 студзеня 2012 года.
Акрамя таго, 5 студзеня, Мангольскі Парламент прагаласаваў за ратыфікацыю Пратакола ААН.
Ангола, Бенін, Балівія, Камбоджа і Польшча ў гэтым спісе наступныя. Усе яны пацвердзілі свае міжнародныя абавязацельствы ратыфікаваць гэтыя пратаколы для адмены смяротнага пакарання ў найбліжэйшай будучыні.
З пачаткам 2-га цыкла Універсальнага перыядычнага агляду ў ААН і рэзалюцыі ААН аб увядзенні мараторыя на прымяненне смяротнага пакарання ў 2012 годзе, на парадку дня ў бліжэйшы год будзе прасоўванне ратыфікацыі.
У 2010 і 2011 гадах адбылося толькі па адной ратыфікацыі: Кыргызстан ратыфікаваў Пратакол ААН у снежні 2010 года і Гандурас ратыфікаваў Амерыканскі Пратакол ў кастрычніку 2011 года.

Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда так пракаментаваў гэтую навіну спецыяльна для праекта “Праваабаронцы супраць катаванняў”:
“Інфармацыя пра тое, што ў студзені бягучага года ратыфікаваны яшчэ два дагавора аб адмене смяротнага пакарання, у прыватнасці ў такіх краінах як Латвія і Дамініканская Рэспубліка, мною з аднаго боку, была ўспрынятая вядома ж вельмі пазітыўна, бо гэта пацвярджае яшчэ раз тое, што ўвесь цывілізаваны свет ідзе па шляху адмены смяротнага пакарання.
З іншага боку гэта дадало і негатыву, так як наша краіна, на жаль, да гэтага часу не зрабіла нават першы крок на гэтым шляху, у выглядзе ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне, хоць у гэтым пытанні як на мясцовым, нацыянальным узроўні, у тым ліку і ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, так і на ўзроўні міжнародным робіцца вельмі шмат. У прыватнасці, учора ў Еўрапейскім парламенце дэпутатамі была прынятая дастаткова жорсткая рэзалюцыя, якая заклікае Рэспубліку Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне, з наступнай яе поўнай адменай.

Ніхто з нашых суседзяў, ды і з былых савецкіх рэспублік не прымяняе такі від пакарання як смяротная кара. Многія краіны так званага (як вельмі часта любяць казаць прадстаўнікі кіраўніцтва нашай краіны), трэцяга свету, ужо даўным-даўно адмовіліся ад такога варварскага віду пакарання, а Беларусь, якая прэтэндуе на ролю цывілізаванага, стабільнага і шчаслівага “астраўка” ў цэнтры Еўропы, па-ранейшаму ладзіць расстрэлы людзей. Больш за тое, гэта ўсё адбываецца на фоне татальнага недаверу насельніцтва краіны да бесстароннасці і справядлівасці судовай сістэмы.

Беларусь мае досыць сумны вопыт, па так званай “Віцебскай справе маньяка Міхасевіча”, калі пад катаваннямі і псіхалагічным ціскам невінаватыя людзі вымушаныя былі агаворваць сябе, а суддзі, закрыўшы на гэта вочы, выносілі працяглыя тэрміны зняволення, а аднаго невінаватага чалавека нават расстралялі. Таму, калі ёсць хоць найменшы шанец выратаваць хоць бы аднаго невінаватага чалавека, мы будзем змагацца за адмену смяротнага пакарання, – бо судовая сістэма ў нас не ідэальная, а прыведзены ў выкананне смяротны прысуд ставіць кропку незвароту. Я бачу першым крокам да цывілізаванага рашэння гэтай праблемы увядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне.”
Паводле інфармацыі World Coalition Against The Death Penalty

Разделы: Галоўнае, Навіны
Вы можете следить за комментариями к этой новости через RSS 2.0 ленту. Вы можете оставить отзыв, либо поделиться ссылкой.

Комментировать

XHTML: Вы можете использовать тэги: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

— Это не спам (обязательно, если вы не робот)



Каталог TUT.BY Rating All.BY