Па-беларуску На русском
Правозащитники Против Пыток >> Галоўнае >> Украінец адсудзіў за катаванні ў міліцыі 450 тысяч, а яго крыўдзіцель стаў падпалкоўнікам

Украінец адсудзіў за катаванні ў міліцыі 450 тысяч, а яго крыўдзіцель стаў падпалкоўнікам

Харкаўчанін Вячаслаў Савін выйграў судовы працэс супраць Украіны. Ён запэўнівае, што стаў ахвярай катаванняў у міліцыі.


Гісторыя Вячаслава пачалася яшчэ 18 кастрычніка 1999 г., калі ён адправіўся ў Дзяржынскі гараддзел міліцыі. Яго запрасілі ў якасці сведкі па справе аб махлярстве, але замест таго каб браць паказанні, звязалі рукі і пачалі па-зверску збіваць, выбіваючы прызнанні ў здзяйсненні злачынства.

«Трое праваахоўнікаў білі па галаве, катаванні працягваліся цэлыя суткі», – успамінае Вячаслаў.

Аднак нават пад катаваннямі ён не падпісаў прызнанне ў здзяйсненні злачынства. Ужо на наступную раніцу адправіўся ў пракуратуру, каб пакараць крыўдзіцеляў. Пасля візіту ў РА медыкі зафіксавалі ў яго множныя траўмы галавы. Спарцмен і былы марак  раптоўна ператварыўся ў інваліда, страціўшы працаздольнасць у 27 гадоў. «Пасля катаванняў у мяне ў мозгах утварылася гематома, якая перарасла ў пухліну, кожны год я праходжу лячэнне, з-за другой групы інваліднасці, якую прызначылі пажыццёва, не магу ўладкавацца на працу», – кажа Вячаслаў.

Справу аб катаваннях у міліцыі пракуратура расследавала доўгіх 10 гадоў, і толькі ў 2009-м крымінальную справу супраць праваахоўнікаў перадалі ў суд, аднак пакараць вінаватых не ўдалося. «Справа ў тым, што скончыўся тэрмін іскавай даўніны, таму вінаваты пазбег пакарання», – сказаў адвакат істца Андрэй Крыстэнка.

«Больш за ўсё біў і здзекаваўся з мяне лейтэнант Віталь Карнееў, супраць якога мы падалі грамадзянскі пазоў. За гэты час ён зрабіў кар’еру, атрымаў пагоны падпалкоўніка і працуе ў абласным упраўленні міліцыі», – кажа Савін.

Не знайшоўшы справядлівасці ва ўкраінскіх судах, Вячаслаў падаў скаргу ў Еўрапейскі суд па правах чалавека. Сваю правату ў Страсбургу ён адстойваў амаль 5 гадоў.

16 студзеня Еўрапейскі суд паставіў кропку ў справе, прысудзіўшы былому мараку рэкордную кампенсацыю – амаль 450 000 грн. «Суд задаволіў нашы патрабаванні ў поўным аб’ёме. Прадстаўнікі Украіны могуць абскардзіць гэтае рашэнне ў Вярхоўнай палаце, але я практычна ўпэўнены, што ім адмовяць і праз тры месяцы гэтае рашэнне ўступіць у законную сілу і Савіну выплацяць кампенсацыю», – кажа Андрэй Крыстэнка.

 

Па матэрыялах http://edu.helsinki.org.ua/node/5419

Вы можете следить за комментариями к этой новости через RSS 2.0 ленту. Вы можете оставить отзыв, либо поделиться ссылкой.

Комментировать

— Это не спам (обязательно, если вы не робот)



Каталог TUT.BY Rating All.BY