Крымінальная справа – за здзекі міліцыянтаў пры дазнанні

У Крыме ўзбуджаная крымінальная справа па факце перавышэння службовых паўнамоцтваў работнікамі раённага аддзела міліцыі пры правядзенні дазнання з выкарыстаннем незаконных метадаў.


Па звестках крымскага Глаўка МУС, міліцыянеры выбівалі з чалавека прызнанне аб яго нібыта датычнасці да злачынства.

Справу ўзбудзіла пракуратура Кіеўскага раёна Сімферопаля па ч.2 ст.365, ч.2 ст.146, ч.1 ст.127 Крымінальнага кодэкса Украіны па факце перавышэння службовых паўнамоцтваў, пазбаўлення свабоды чалавека, катаванняў.

Абодва міліцыянта затрыманыя. Праводзіцца дасудовае следства.

Па матэрыялах газеты “События”