Прадстаўніцтва ЕС заклікае ўлады Беларусі забяспечыць поўную забарону катаванняў

Прадстаўніцтва Еўрасаюза заклікае беларускія ўлады прыняць меры для выканання міжнародных абавязацельстваў па забеспячэнні поўнай забароны на катаванні і жорсткае, бесчалавечнае, зневажальнае абыходжанне.


“Прадстаўніцтва ЕС глыбока заклапочанае годнымі даверу паведамленнямі аб катаваннях, дрэнным абыходжанні і бесчалавечных умовах утрыманьня, якія прымяняюцца ў дачыненні да палітычных зняволеных”, – паведаміла прэс-служба еўрапейскай дыпламатычнай місіі.

Дыпламаты занепакоеныя, у прыватнасці, паведамленнямі пра ўмовы ўтрымання асуджаных экс-кандыдатаў у прэзідэнты Андрэя Саннікава і Мікалая Статкевіча, палітыкаў Зміцера Дашкевіча і Зміцера Бандарэнкі, прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча.

Прадстаўніцтва таксама нагадала “аб сваім прынцыповым непрыманні смяротнага пакарання пры любых абставінах” і выказала вялікае шкадаванне ў сувязі з вынясеннем смяротных прысудаў асуджаным за тэрарызм Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву.

“Прадстаўніцтва ЕС заклікае ўлады Беларусі не прыводзіць сьмяротныя прысуды ў выкананне і ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне ў якасці кроку да яе канчатковай яго адмены”, – паведамляе прэс-служба.

Па матэрыялах БелаПАН