Украіна – 4-я ў пераліку адказчыкаў Еўрапейскага суда па правах чалавека

Украіна займае чацвёртае месца па колькасці спраў, якія разглядаюцца Еўрапейскім судом па правах чалавека. Пра гэта гаворыцца ў штогадовай справаздачы аб выніках дзейнасці ўрадавага ўпаўнаважанага Украіны па справах Еўрапейскага суда па правах чалавека. (Абноўлена)


Адзначаецца таксама, што справы супраць Украіны, якія разглядаюцца ў Еўрасудзе, складаюць 7,5% ад агульнай колькасці спраў, паведамляе сайт Міністэрства юстыцыі. Больш спраў у ЕСПЧ паступіла толькі з Расіі, Турцыі і Румыніі.

Сярод прычын, якія часта прыводзяць да скаргаў супраць Украіны: невыкананне або занадта працяглы час выканання рашэнняў нацыянальных судоў, а таксама доўгая вытворчасць дасудовага следства ў крымінальных справах і доўгі разгляд спраў судамі.

Сярод найбольш распаўсюджаных падстаў для звароту ўкраінцаў у Еўрасуд з’яўляецца “непрыстойныя матэрыяльна-бытавыя ўмовы ўтрымання асоб, якія знаходзяцца ў месяцах дасудовага ўтрымання пад вартай або ў месцах выканання пакаранняў, а таксама непрадастаўленне названай катэгорыі асоб адэкватнай медыцынскай дапамогі”.

Уладзімір Яворскі, член праўлення Украінскага Хельсінкскага саюза па правах чалавека, так каментуе гэтую інфармацыю для праекта «Праваабаронцы супраць катаванняў»: «Калі лічыць па колькасці зваротаў, то Украіна з’яўляецца адным з лідэраў па скаргах ў Еўрапейскі суд па правах чалавека. Але па колькасці прынятых рашэнняў першынства Украіны не такое відавочнае. У сярэднім апошнія пяць гадоў супраць Украіны прымаецца каля 120 рашэнняў у год. У агульнай колькасці супраць Украіны прынята каля 800 рашэнняў, хоць пададзена больш за 11000 скаргаў. Практычна ва ўсіх былі знойдзеныя парушэнні Канвенцыі па правах чалавека.
Пасля галоўных праблем – невыканання судовых рашэнняў і працягласці судовага разбіральніцтва – наступнымі ідуць катаванні і дрэннае абыходжанне з затрыманымі і асуджанымі. У асноўным гэта справы, якія тычацца адсутнасці эфектыўнага расследавання катаванняў і жорсткага абыходжання ў міліцыі, адсутнасці належнага медыцынскага абслугоўвання затрыманых і асуджаных.

За апошнія 7 гадоў умовы ўтрымання ў калоніях палепшыліся. Таксама палепшылася сітуацыя з умовамі ўтрымання ў следчых ізалятарах, дзе ўтрымліваюцца ў год каля 40 тыс чалавек. Але найбольш цяжкія ўмовы  застаюцца менавіта ў следчых ізалятарах.
Фактычна, урад нічога не рабіў доўгі час для рашэння іншых праблем, акрамя ўмоў утрымання. Але ў канцы мінулага года была створана Камісія пры Прэзідэнце супраць катаванняў і жорсткага абыходжання, якая толькі пачынае працаваць. Яна складаецца з грамадзян і мае дастаткова вялікія паўнамоцтвы.
Таксама Прэзідэнт у студзені 2012 года ўнёс у парламент праект новага Крымінальнага працэсуальнага кодэкса (цяпер дзейнічае кодэкс 1960 года), які ўжо быў прыняты ў першым чытанні. Ён істотна рэфармуе сферу крымінальнага працэсу, што пазітыўна можа падзейнічаць супраць катаванняў і жорсткага абыходжання».

Турэмны партал