Па-беларуску На русском
Правозащитники Против Пыток >> Галоўнае >> ЦІП – замкнёнае кола прыніжэнняў

ЦІП – замкнёнае кола прыніжэнняў

На двары XIX стагоддзе – стагоддзе росквіту і высокіх тэхналогій, а ў цэнтры сталіцы Беларусі стаіць будынак з сярэднявечнымі традыцыямі – Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП), празваны ў прасталюддзі “Акрэсціна”.


Вось ужо некалькі гадоў запар беларускія праваабаронцы змагаюцца за паляпшэнне ўмоў утрымання ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ў г.Мінску па зав.Акресціна, 36.

Сёння многія актывісты, з тых, хто адбываў адміністрацыйны арышт у ЦІП-е, кажуць пра бесчалавечня ўмовы утрымання, якія там не мяняюцца гадамі.

Са скаргаў і заяў, што накіроўваюцца актывістамі і праваабаронцамі, відаць, што становішча ў ЦІП-е можна прыраўнаваць да жорсткага і бесчалавечнага абыходжання, паколькі яны не адпавядаюць ні міжнародным нормам, ні нават тым правілам нацыянальнага заканадаўства, якіх абавязана прытрымлівацца адміністрацыя гэтай установы.

Праваабаронцы, якія спецыялізуюцца на ўмовах утрымання ў пенітэнцыярных установах, ужо некалькі гадоў змагаюцца з адміністрацыяй ЦІП-а за прывядзенне ў ім умоў да адпаведных нормаў.

Дык на што ж скардзяцца «міжвольныя наведвальнікі» Акрэсціна?

На самой справе, вось ужо некалькі гадоў запар, скаргі на ўмовы ўтрымання з’яўляюцца практычна ідэнтычнымі. Арыштанты распавядаюць аб адсутнасці ў камеры мэблі: замест ложкаў на ўсю камеру там збудаваны толькі адзін драўляны насціл з дошак для ўсіх арыштаваных, на якім яны вымушаныя знаходзіцца круглыя ​​суткі, там жа спаць і прымаць ежу.

Тэмпература ў камеры ў халодны час года вельмі нізкая, і людзям даводзіцца вельмі цёпла апранацца і нават спаць у верхняй адзежы. У той жа час летам, калі тэмпература на вуліцы высокая, у камеры становіцца невыносна горача, і арыштаваныя вымушаныя знаходзіцца ў памяшканні напаўголыя, бо вентыляцыя практычна адсутнічае, а прыток свежага паветра ажыццяўляецца толькі праз адтуліны ў вокнах.

Спальныя прыналежнасці, такія як матрац, коўдра, падушка і пасцельная бялізна на Акрэсціна не выдаюць – людзі вымушаныя спаць на голых дошках.

Камеры часта перапоўненыя: у памяшканні агульнай плошчай прыкладна 20м² колькасць арыштаваных можа вагацца ад 8 да 10 чалавек, але па заканадаўству норма плошчы на ​​аднаго чалавека усталёўваецца, як правіла, не менш як 4 квадратныя метры, – але, мабыць, для адміністрацыі ЦІП заўсёды ёсць выключэнні з правілаў .

Санітарныя ўмовы гэтак жа пакідаюць жадаць лепшага. У камеры маецца туалет, але магчымасці адасобіцца пры адпраўленні натуральных патрэб ён не забяспечвае: карыстанне такім туалетам фактычна адбываецца на вачах у сукамернікаў.

Праз перапоўненасць камеры і адсутнасці ў ёй якой-небудзь мэблі, прымаць ежу прыходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад унітаза (1-2 метра). Безумоўна, такая сістэма карыстання туалетам у камеры зневажае чалавечую годнасць і супярэчыць санітарным умовам.

Харчаванне ў ЦІП-е беднае і непаўнавартаснае: у рацыёне адсутнічае мяса, садавіна, ежа малакаларыйная, з непрыемным пахам і смакам.

Асвятленне ў камеры штучнае, дзённае святло праз вокны практычна не пранікае. Кругласутачна гарыць лямпа асвятлення, прыкладна 40 Ват, а пры такім цьмяным асвятленні нармальна чытаць не магчыма.

Штодзённыя прагулкі на свежым паветры, прадугледжаныя заканадаўствам, не прадастаўляюцца, з-за адсутнасці прагулачных панадворкаў. Зыходзячы з таго, што і ў камеры няма месца для фізічнай зарадкі, то неабходныя фізічныя практыкаванні для нармальнага жыццезабеспячэння арганізма выключаныя.

Для таго, каб паўплываць на сітуацыю і выправіць тое становішча, якое склалася, праваабаронцы пастаянна накіроўваюць свае скаргі і звароты ў пануючую над ЦІП арганізацыю – ГУУС Мінгарвыканкама або Пракуратуру горада Мінска, аднак яны ігнаруюць пададзеныя праваабаронцамі і пацярпелымі скаргі, часцей за ўсё падаючы толькі адпіскі.

Праваабаронца Сяргей Усцінаў займаецца парушэннямі ў ізалятары на Акрэсціна з 2009-га года, і мае багаты досвед зносін з чыноўнікамі розных ведамстваў. «У першую чаргу мы звярталіся ў пракуратуру горада Мінска, таму што непасрэдна там знаходзіцца пракурор, адказны за законнасць выканання крымінальных пакаранняў. На жаль, няма пракурора, адказнага за законнасць выканання адміністрацыйнага арышту.
Пры асабістай размове, старэйшы памочнік пракурора горада Мінска па наглядзе за законнасцю выканання крымінальных пакаранняў саветнік юстыцыі М.М.Герашчанка адзначыў, што яшчэ ў 2008 годзе пракуратура Мінска ўносіла прадстаўленне ў ГУУС Мінгарвыканкама аб неналежных умовах утрымання ў ЦІП, і ў 2009 годзе туды ж уносілася адпаведная інфармацыя. Але як мы бачым ГУУС Мінгарвыканкама цалкам ігнаруе акты пракурорскага нагляду», – распавядае праваабаронца.

У адказах пракуратура горада Мінска прызнае адсутнасць мэблі ў камерах ЦІП-а і адсутнасць прагулак. У адказе паказвалася нават тое, што ў 2008 годзе былі заключаны дамовы з рознымі арганізацыямі для правядзення абмерных і даследчых работ для рамонту ў камерах і закупку неабходнай мэблі і бялізны. Адзначана было і тое, што капітальны рамонт камер з мадэрнізацыяй, а гэтак жа закупка мэблі «па шэрагу аб’ектыўных прычын перанесены з 2009 на 2010-2011 гады».

На двары ўжо 2012-ы год, а мы бачым, што абяцанні так і засталіся на паперы, а ўмовы ўтрымання па-ранейшаму з’яўляюцца бесчалавечнымі і прыніжаюць годнасць людзей, якія адбываюць адміністрацыйны арышт.

У канцы 2011 года праваабаронцы накіравалі шэраг скаргаў на ўмовы ўтрымання ў ЦІП на Акрэсціна акрамя пракуратуры яшчэ і ў Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі з просьбай правесці праверку ў рамках дзяржаўнага санітарнага нагляду.

У адказе Рэспубліканскай санітарна-эпідэміялагічнай станцыі гаворыцца пра тое, што ў ходзе дзяржаўнага санітарнага нагляду спецыялісты РСЭС МУС неаднаразова давалі прапановы адміністрацыі ЦІП па правядзенні капітальнага рамонту. У снежні 2011 года была завершана распрацоўка праекта на дадзены аб’ект: прадугледжана перапланіроўка, замена ўнутранага аздаблення, вентыляцыі, уладкаванне шпацырнага дворыка. Пакуль што праект знаходзіцца на ўзгадненні, і тэрміны яго рэалізацыі не вядомыя. Ці застануцца плануемыя паляпшэння на паперы ці ж ўвасобяцца ў жыццё – не ведае ніхто.

«Скаргі ў ГУУС Мінгарвыканкама і МУС Рэспублікі Беларусь ніякага выніку не прынеслі. Адказ заўсёды стандартны – арганізацыя ўтрымання грамадзян, падвергнутых адмiнiстрацыйнаму арышту, а таксама асоб, у адносiнах да якiх прыменена адміністрацыйнае затрыманне, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Пракуратура горада Мінска ў асноўным, разглядае скаргі без выезду ў ЦІП, проста запытвае адтуль дакументацыю» – каментуе Сяргей Усцінаў.

Дзіўны той факт, што абароны сваіх правоў, якія былі парушаныя адміністрацыяй ЦІП, немагчыма дамагчыся нават у судовым парадку.

У прыватнасці, у 2010 годзе суддзя суда Маскоўскага раёна А.У. Хаткевіч на скаргу аб бесчалавечных і прыніжаючых годнасць умовах утрымання ў ЦІП-е на Акрэсціна, вынес вызначэнне аб адмове ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы на дзеянні дзяржаўных органаў, якія ўшчымілі правы заяўніка, па прычыне непадведамаснасці такой скаргі суду.

Фармальна, чалавек можа падаць скаргу на ўмовы ўтрымання ў адпаведнасці з Правіламі № 194 непасрэдна ў ГУУС Мінгарвыканкама або жа Пракуратуру. Але тут круг і замыкаецца, бо мы ўжо ведаем, што адпіскі з гэтых органаў на працягу некалькіх гадоў не маюць ніякага значнага выніку.

Такім чынам, цяпер ніякіх зрухаў у гэтым вострым пытанні няма. Людзей як саджалі на Акрэсціна, так і працягваюць саджаць, адміністрацыя апраўдваецца адсутнасцю сродкаў для правядзення рамонту, а Пракуратура, у сваю чаргу, ніяк не імкнецца паўплываць на сітуацыю, якая склалася. Больш за тое, нават праз суд не ўяўляецца магчымым аднавіць свае правы і атрымаць якую-небудзь кампенсацыю за атрыманую падчас адбыцця адміністрацыйнага арышту маральную шкоду. Бо і ў дадзенай сітуацыі суд адмаўляе ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы ў сувязі з непадведамаснасцю суду.

У такой сітуацыі, калі людзі, у адносiнах да якiх вынесена пастанова ў выглядзе адміністрацыйнага арышту падвяргаюцца пакутам і бесчалавечнаму абыходжанню толькі ў выніку прыніжаючых годнасць ўмоў утрымання – дзяржава павінна прымаць канкрэтныя меры: альбо пайсці па шляху паляпшэння і адшукаць грошы з казны для правядзення рамонту ў ЦІП-е, альбо дзейнічаць больш радыкальна і зачыніць гэту ўстанову.

Прыклады развіцця падзей у абодвух варыянтах ў практыцы суседняй Расеі маюцца. У прыватнасці, кіраўніцтвам УМВД Расіі па Калінінградскай вобласці надаецца асаблівая ўвага ўмовам утрымання асоб, арыштаваных у адміністрацыйным парадку. Паводле інфармацыі на студзень 2012 года, памяшканні ізалятараў цалкам адрамантаваны, маюцца душавыя пакоі. Акрамя таго адрамантаваны і добраўпарадкаваны пакой для падагрэву ежы, прагулачны двор, медыцынскі ізалятар. Затрыманыя забяспечваюцца усімі неабходнымі рэчамі для індывідуальнага карыстання: спальным месцам, пасцельнымі прыналежнасцямі, сталовай посудам. Па нормах, што вызначаюцца Урадам Расійскай Федэрацыі, затрыманыя штодня забяспечваюцца харчаваннем. З 17 ізалятараў функцыянуюць 10, 7 зачыненыя. Прыпыненая дзейнасць ізалятара часовага ўтрымання ў ОМВД Расіі па Чарняхоўскім раёне ў сувязі з правядзеннем рамонтных прац.

У той жа час, у другой частцы Расіі, ізалятар часовага ўтрымання АУС горада Курган-Цюбе Хатлонскай вобласці зараз часова зачынены. Намеснік пракурора Махмасаід Насімаў паведаміў, што ў ходзе пракурорскіх праверак было выяўлена, што месца для часовага ўтрымання затрыманых у АУС не адпавядае санітарным нормам і іншым прапісаным у законе нормам. Будынак АУС ў Курган-Цюбе – адно з найстарэйшых будынкаў горада, у склепе якога і размяшчалася ІЧУ.
«Да таго, як будзе пабудаваны новы будынак ІЧУ у гарадскім аддзеле міліцыі, якое адпавядае санітарным і іншым нормам, затрыманыя будуць размешчаны ў ІЧУ УУС Хатлонскай вобласці», – адзначыў пракурор.

Калі ж нашы пракуроры, суддзі і адміністрацыя пенітэнцыярных устаноў зразумеюць, што падчас адбыцця пакарання чалавек павінен быць пазбаўлены аднаго – свабоды, але ні ў якім разе не чалавечай годнасці (цяпла, асобнага спальнага месца з пасцельнымі прыналежнасцямі, прыняцця ежы ў чалавечых умовах, дзённага святла, шпацыраў)?

Праваабаронца Ксенія Дубіцкая

Разделы: Галоўнае, Навіны
Вы можете следить за комментариями к этой новости через RSS 2.0 ленту. Вы можете оставить отзыв, либо поделиться ссылкой.

Комментировать

— Это не спам (обязательно, если вы не робот)

 
Каталог TUT.BY Rating All.BY